Тыдзень дзіцячай кнігі

01 апреля 2025
Тыдзень дзіцячай кнігі

Цікавым і насычаным атрымаўся э праведзены школьнай бібліятэкай. Да Тыдня была аформлена кніжная выстава “Кніжная галактыка прапануе”, прапанаваны гульня-віктарына “Літаратурны рынг” і ўрок духоўнасці “Дружбай даражыць умейце”. А колькі захаплення вызвала літаратурная віктарына прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння вядомага казачніка Г.Х.Андэрсэна “Дзіўныя казкі” і праведзеная сярод  чытачоў малодшых класаў. Прысутныя даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях казачніка, успомнілі свае любімыя казкі, даказалі свой спрыт, кемлівасць, эрудыцыю выконваючы шматлікія заданні.