Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання адправіліся ў госці да восеньскіх лісточкаў. Разглядаючы восеньскія лісточкі, зацікаўлена слухалі пазнавальны аповяд і вершы пра восеньскія лісці.
20 сентября 2024
Колькі ж займальнага, карыснага, цікавага даведаліся і ўбачылі дзеці, атрымалі новыя веды аб навакольным свеце, што выклікала ў дзяцей радаснае захапленне і здзіўленне. Дзеці наглядна ўбачылі восеньскія змены ў прыродзе, напрыклад, лістапад. Як жа цікава назіраць разам з дзецьмі за лістападам, звяртаючы ўвагу на тое, з якіх дрэў лісце аблятаюць раней, а на якіх трымаюцца даўжэй, любавацца прыгажосцю лістапада. Выхавацель дашкольнай адукацыі: В.П. Сняжыцкая