Гадзіна паэзіі “Свет паэзіі Рыгора Барадуліна”

06 февраля 2025
Гадзіна паэзіі “Свет паэзіі Рыгора Барадуліна”

   Літаратурны каляндар лютага пазначаны 90-годдзем з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, крытыка і сцэнарыста – Рыгора Барадуліна. І як даніна памяці і павагі гэтай выбітной асобе у сценах бібліятэкі прайшла гадзіна паэзіі “ Свет паэзіі Рыгора Барадуліна”  на якую былі запрошаны вучні  8-11 класаў. 

   З вялікай цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асобнымі творамі Барадуліна, перагарнулі старонкі яго жыцця, успомнілі і пачыталі свае любімыя вершы паэта, актыўна паўдзель-нічалі ў літаратурнай віктарыне і прыйшлі да высновы, што паэзія Рыгора Барадуліна – з’ява надзвычай непаўторная, унікальная, яркая і вартая свайго чытача.