Сястра Хатыні

Сястра Хатыні

Ваўкавыская Хатынь

       Ёсць  на тэрыторыі  нашага раёна вельмі знакавае  сакральнае  месца, якое трэба наведаць кожнаму свядомаму чалавеку, кожнаму, хто лічыць сябе сапраўдным патрыётам, грамадзяніным, хто не абыякавы да гісторыі сваёй Айчыны. Месца гэтае – Шавулічы. Нават  на самай падрабязнай карце мы не знойдзем гэту беларускую вёску. Яе не існуе. Яна з 920 знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

                                           На ціхім духмяным пагорку,

                                           Пад адзічэлымі, сінявокімі слівамі

                                           Плачуць, плачуць – крычаць перапёлкі 

                                           У туманоў світанкавай сівасці.

                                           Тых людзей хтосці ведаў, помніў…

                                           Спаленай вёскі імя – Шавулічы.

                                           З бальшаку сустракае помнік,

                                           Да граніту рамонкі туляцца.

                                           Няма каміноў са званамі, як у Хатыні,

                                           Не прыдаюцца твары,

                                                                                  счарнелыя сажай.

                                          Кружаць ластаўкі ў нябеснай сіні –

                                          Нібы душы спаленых, нехта скажа.   ( П.Ясінскі)

Калі адкрыць энцыклапедыю “Вялікая Айчынная вайна на Беларусі” прачытаем: “Шавулічы - вёска на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна, знішча-ная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 9 кіламетраў на поўнач ад Ваўкавыска, у Ваўкавыскім сельсавеце. Перад вайной у ёй жыло 375 чалавек. 7 ліпеня 1943, у час карнай аперацыі ў сувязі з забойствам партызанамі на дарозе Ваўкавыск - Пескі нямецкага чыноўніка, фашысты загубілі 366 жыхароў, з іх  123 – дзеці. Вёску (77 двароў) спалілі, маёмасць разрабавалі. Пасля вайны вёска не адрадзілася. У 1954-67 гг. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены скульптуры партыза-на і партызанкі, стэла і 5 абеліскаў. Увекавечана ў мемарыяльным комп-лексе Хатынь”.

Гэта скупыя факты, а за  імі загубленыя лёсы, мары, надзеіі…. Усё паха-вала крывавая вайна.

        Калісьці, за 9 кіламетраў, на поўнач ад Ваўкавыска, на ўзлессі Зам-кавага лесу, стаяла шматлюдная вёска – Шавулічы. Яна славілася сваёй незвычайнай чысцінёй і дагледжанасцю, квітнеючымі вішнёвымі садамі. Па абедзьвум бакам  брукаванай вуліцы размяшчалась 77 двароў, у якіх жылі вялікія дружныя семьі. Перад вайной тут было 375 чалавек. У 1940 годзе пабудавалі новую цагляную школу на 120 месцаў.

       У Шавулічах  жылі простыя людзі, жылі па законам божым: праца-валі, спраўлялі святы, перажывалі цяжкасці і нягоды, кахалі і верылі ў будучае.  Жылі  дружна і  ў  згодзе католікі і праваслаўныя, беларусы і палякі. Але мірнае размеранае жыццё абарвала Вялікая Айчынная вайна.                                     

         Ужо ў жніўні 1941 года ў Шавулічах фашыстамі былі растраляны  4 дэпутаты сельскага Савета. А 7 ліпеня 1943 года і  ўсе жыхары вёскі сталі ахвярамі фашысцкіх галаварэзаў. Зацэпкай для карнай аперацыі стала за-бойства нямецкага павятовага медыцынскага саветніка на дарозе Ваўка-выск - Пескі.  І хоць у  фашыстаў не было звестак аб дачыненні жыхароў Шавуліч да гібелі доктара, для карнай аперацыі яны абралі самую населе-ную вёску і правялі, як  выка-залісь, “мерапрыемства для ўспакаення Беластоцкай акругі”.

        Раніцай 7 ліпеня 1943 года, як толькі развіднела, вёску шчыльным ланцугом акружылі нямецкія карнікі і паліцаі. Усіх жыхыроў сілаю выг-налі  з хат і пагналі к цэнтру вёскі. Зверылі са спіскам, а потым абвінава-цілі ў дапамозе партызанам. Немаўлят жывымі пакідалі ў калодзеж. Старых з мужчынамі і падлеткамі заперлі ў сараі, а жанчын  -  у старой школе. Некаторым далі ў рукі рыдлёўкі і заставілі капаць сабе магілы… Пасля па вузкаму, утворанаму ўзброенымі карнікамі калідору іх выводзілі да ямы, дзе растрэльвалі, калолі штыкамі… Праз гадзіну ўсё было скон-ана. Большасць сваіх ахвыр гітлераўцы жыўцом закапалі ў магілах. І доўга яшчэ стогн і еньк стаяў над зямлёй, а на яе паверхні праступала кроў. Гэта было жудаснае відовішча. Прыгожую самабытную вёску знішчылі карнікі, сцерлі з твару зямлі.

                               Ціха плачуць сялібы,

                               Арабіны і бэз

                               Ад жалобнай лічбы –

                               ТРЫСТА ШЭСЦЬДЕСЯТ ШЭСЦЬ.

                               Немаўлят і дарослых,

                               Юнакоў і дзяўчат –

                               ТРЫСТА ШЭСЦЬДЕСЯТ ШЭСЦЬ іх

                               Што ад жуду крычаць.

                               Пашырае нашэсце

                               Спапяляючы жар..

                               ТРЫСТА ШЭСЦЬДЕСЯТ ШЭСЦЬ іх –

                               Непавінных ахвяр.

Шавулічы… Да вайны гэта была вёска, засталася адна назва, помнікі, мемарыяльныя пліты са спісам загінуўшых і таблічкі на месцах нека-торых хат. Жыццё спынілася ў Шавулічах восемдзесят гадоў назад… Восемдзесят  гадоў назад фашысты забілі  надзею, веру і  любоў… І ве-чнай памяццю аб 120 дзецях,143 жанчынах, 103 мужчынах Шавуліч звоніць тут звон…

                                              Шавулічы, вы боль, пакута,

                                              Што ў нашай памяці жыве,

                                              Да нас трагедыяй прыкута,

                                              Цябе ніхто не пазнае.

 

                                              Згарэла вёска з жыхарамі,

                                              Фашысты сцерлі яе след,

                                              Ды яна сёння паміж намі

                                              Ужо без дзяцей, мужчын, кабет . (В.Хмара)                                        

        Шавулічы  –  гэта  сакральнае  месца ваўкавышчыны. Практычна ўвесь год тут пануюць пакой і цішыня, на варце якіх стаяць бярозы ды ліпы. І толькі аднойчы на год, на купалле,вуліцы гэтай вёскі напаўняюцца людской гамонкай.На вялікі жаль, гамонка гэта зусім не святочная,не купальская – яна напоўнена незабыўнай тугой, болем па спаленай вёсцы і яе жыхарах. (Матэрыялы пра травурны мітынг у Шавулічах заўсёды можна знайсці на старонках раённай газеты “Наш час”).

          І  ў травурны вянок  людской памяці  і смутку  уплятаецца і  мой па-этычны радок.

                        Шавулічы, Шавулічы…

                        Нястрымны боль.

                        У сэрцы аддаецца

                        Трывожны звон.

                                 Была калісьці вёска,

                                 Усё агонь забраў.

                                 Надзеі, мары, жыцці,

                                 Пад попел зруйнаваў.

                                             Фашысцкі звер крывавы

                                             Людзей не шкадаваў.

                                             Растрэльваў ды жывымі

                                             У ямы адпраўляў…

                                                                  Мінула год не мала,

                                                                  Ды памяць зноў і зноў

                                                                  Вяртае да падзеяў

                                                                  Тых векапомных дзён.    

У 2013 годзе, к 70-годдзю крывавых падзей, у Шавулічах абнавілі мема-рыяльны комплекс, пасадзілі Алею Памяці, ўстанавілі новыя гранітныя пліты з прозвішчамі загінуўшых тут людзей. На месце фундаментаў спаленых дамоў змайстравалі 40 сімвалічных зрубаў з памятнымі таблі-цамі. У самым цэнтры мемарыяла на гранітным пастаменце ўстаноўлены бронзавы звон. Его набат нагадвае наведвальікам аб жудаснай трагедыі і сотнях бязвінна загубленых жыццяў.                                                                      

Шавулічы…. І сёння гучаць яны ў нашых сэрцах жывым напамінам пра злачынствы фашыстаў і пра мужнасць народа, што вынес на  сваіх плячах увесь цяжар вайны.

Звесткі пра Шавулічы можна знайсці ў наступных крыніцах:

1.Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945:  энцыклапедыя. –  Мінск, 1990. - С. 632.

2.Кашавар,Д. Мемориальный комплекс»Шауличи» // Памятные места Беларуси:справочное издание. – Минск,2022. – С. 138-139.

3.Магілы ахвяр фашызму// Памяць. Рэспубліканская кніга/ Беларуская Энцыклапедыя. – Мінск,1995. – С.334.

  1. Наваян, К.М. Пакутнікі шавуліцкай трагедыі// Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ваўкавыскага раёна. – мінск,2004. – С.213-217.

Звесткі пра Шавулічы можна знайсці і ў інтэрнэце. Звярніце ўвагу!