20 студзеня адзначыў свой юбілей паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык Анатоль Зэкаў.
21 января 2025

20 студзеня адзначыў свой юбілей паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык Анатоль Зэкаў. З гэтай нагоды бібліятэкар запрасіла вучняў пачатковых класаў на літаратурнае знаёмства “Выдатны юбілей цудоўнага юбіляра”. Пад час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з асобнымі старонкамі жыцця і творчасці Анатоля Зэкава, паслухалі і абмеркавалі некаторыя яго цудоўныя казкі, самі пачыталі вершы паэта, а яшчэ паспрабавалі даказаць сваю кемлівасць і дасціпнасць удзельнічаючы ў конкурсе “На пісьменніка загадку ты скажы хутчэй адгадку”.