Вопыт "Разнакаляровыя льдзінкі"

01 декабря 2023
Вопыт

Зіма-час цудаў і цікавых адкрыццяў. Гэта самы час, каб заняцца эксперыментамі з лёдам. Кожнае дзіця-маленькі даследчык, які з радасцю і здзіўленнем адкрывае для сябе навакольны свет. На гэты раз выхаванцы пад кіраўніцтвам В. П. Сняжыцкай вырашылі зрабіць рознакаляровыя льдзінкі і намаляваць зімовы пейзаж. А так сама, паназіраць за вадой, калі мы вынесем формачкі з каляровай вадой на вуліцу, то што будзе з вадой? Яны задавальненнем ўключыліся ў эксперымент. У ход пайшлі рознакаляровыя фарбы. Яны самастойна выбіралі колер і акуратна, да атрымання яркай афарбоўкі вады, дадавалі неабходную колькасць фарбы ў ваду. Затым запоўнілі каляровай вадой формачкі. Льдзікі атрымаліся яркія, што выклікала ў дзяцей захапленне і радасныя эмоцыі. У ходзе такіх гульнявых эксперыментаў у выхаванцаў развіваецца дапытлівасць, імкненне назіраць і эксперыментаваць.