Неделя финансовой грамотности

18 марта 2024
Неделя финансовой грамотности

З 18 па 23 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа аг.Юбілейны” праводзіўся тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, усе мерапрыемствы якога былі накіраваны на фарміраванне фінансавай граматнасці маладога пакалення.

Вучні ўстановы прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.  У першы дзень адбылася сустрэчас з супрацоўніцай Беларусбанка, якая расказала пра неабходнасць ведаў па фінансавай граматнасці, падарыла дзецям рэкламныя буклеты, адказала на пытанні.

Вучні пачатковай школы праглядзелі і абмеркавалі  відэафільм “Урокі цётухны Савы. Азбука грошай”. Падчас прагляду фільма яны атрымалі адказы на свае фінансавыя пытанні.

Прымусіў задумацца аб правільным укладанні грошай мультфільм “Як стары карову прадаваў”

Дзявяцікласнікі онлайн рашалі забаўляльныя тэсты па фінансавай граматнасці.

Падчас віктарыны “Правер сваю фінансавую граматнасць”

вучні 10-11 класаў замацавалі свае ўяўленні аб функцыі абмена грошай, замацавалі практычным шляхам аперацыі абмену тавара на грошы, удакладнілі назвы грашовых адзінак розных краін.

Вялікае задавальненне і практычныя навыкі вучні атрымалі падчас інтэрнэт-гульняў.