Неделя детской книги

01 апреля 2024
Неделя детской книги

Добрай традыцыяй стала правядзенні ў бібліятэцы пад час веснавых канікул Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым годзе ён распачаўся прэзентацыяй кніжнай выставы “Кніжная галактыка прапануе”.

 

Наступны дзень Тыдня быў прысвечаны казцы. Прысутных чакала гульня-падарожжа “Па казачным сусвеце”.

   

 

Літаратурны калейдаскоп “Давайце любімыя кніжкі адкрыем!”, прапанаваны вучням 8- 10 класаў, звярнуў увагу на шэраг цікавых кніг, якія варта  абавязкова прачытаць.

 

Завяршыўся Тыдзень кнігі сустрэчай  са скарбонкай беларускага фальклору. Удзельнікі мерапрыемства, вучні пачатковых класаў, пазнаёміліся  з багаццем народнай спадчыны, якой можна ганарыцца перад цэлым светам.