Экскурсия в Лидский замок

27 марта 2024
Экскурсия в Лидский замок

Канікулы для вучняў нашай установы пачаліся з прыемнага падарожжа ў Лідскі замак.

Тут яны акунуліся ў цікавую старажытную гісторыю. Узведзены каля 1323 года на сутоку рэк Лідзеі і Каменкі вялікім князем літоўскім Гедымінам Лідскі замак захапіў сваёй веліччу і прыгажосцю.

Акрамя замка дзеці наведалі Цэнтр бяспекі МНС. Тут яны набылі новыя і замацавалі раней набытыя веды па бяспечных паводзінах у розных сітуацыях.

А яшчэ ўшанавалі памяць загінулых войнаў ля Лідскага кургана славы.

Падарожжа пакінула прыемныя ўражанні.