21.12.2023 ШАГ

22 декабря 2023
21.12.2023 ШАГ

Радзіма мая Беларусь у тварах. Захавальнікі прыгожага

 ( аб дзеячах культуры і мастацтва)

21.12.2023г. для вучняў 8-11 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта  “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. Захавальнікі прыгожага ( аб дзеячах культуры і мастацтва)”.  На мерапрыемстве прысутнічалі: Бачынская Марыя Эдуардаўна – загадчык Філіал Дом культуры аг. Юбілейны і Бачынскі Іван Аляксандравіч.  

 ШАГ 1. “Мы даведваемся”.

Класны кіраўнік  8 класа Аляшкевіч А.І. актуалізавала веды  аб культуры і  мастацтве з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.

 ШАГ 2. “Мы разважаем”.

Адбылася сустрэча з землякамі, дзеячамі культуры і мастацтва Бачынскай Марыяй Эдуардаўнай і Бачынскім Іванам Аляксандравічам.

Госці     адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў :

- Як даўно Вы працуеце ў сферы культуры?

- Што паўплывала на выбар менавіта гэтай прафесіі?

- Якія цяжкасці  сустракаюцца ў прафесійнай дзейнасці і як Вы іх пераадольваеце?

- Поспех – гэта ўдача ці праца над сабой?

- Што вы можаце параіць нам для дасягнення поспеха ў жыцці ? і інш.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.

Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннем:

  • Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы?

Вынік: Сягодня важнасць сферы культуры заключаецца ў тым, што яна дапамагае фарміраванню і развіццю асобы, садзейнічае яе свядомасці. Культура дае чалавеку магчымасць пашырыць свой кругагляд і эстэтычнае ўспрыманне, развіць крэатыўнае мысленне і, наогул, мае моцны ўплыў на грамадства ў цэлым.