Паэзія — душа роднай мовы: вынікі конкурсу чытальнікаў

20 лютага 2026 года ў нашай школе прайшло адно з самых кранальных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы — конкурс чытальнікаў вершаў.
Свята жывога слова адкрыла пераможца мінулага года — Кудзеля Дар’я. Яе натхнёнае выступленне задало высокі творчы тон усяму конкурсу і падтрымала ўдзельнікаў.
Журы было вельмі складана вызначыць пераможцаў, бо кожнае выступленне было напоўнена любоўю да роднай мовы і шчырымі эмоцыямі. Вынікі размеркаваліся наступным чынам:
1 месца — Кудзеля Дар’я і Крукоўская Паліна. Дзяўчаты ўразілі ўсіх сваім майстэрствам і глыбінёй прачытання.
2 месца — заслужана атрымала Ляшчук Ганна за выдатнае выкананне паэтычнага твора.
Віншуем нашых таленавітых чытальнікаў! Дзякуй за тое, што шануеце роднае слова і дорыце нам прыгажосць беларускай паэзіі!