Свята беларускага пісьменства

05 сентября 2025
Свята беларускага пісьменства

       6-7 верасня ў г. Ліда у 32 раз пройдзе вялікае свята – свята беларускага пісьменства. Гэта свята нацыянальнай культуры, духоўнай спадчыны і беларускага кнігадрукавання.  

      Свята беларускага пісьменства – дзень асаблівы. Дзень, калі мы аддаём даніну павагі нашым продкам,  якія заклалі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў  і  нёс у свет цудоўную беларускую мову,  хто ўпрыгожыў  айчынную  і  сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі. Пра ўсё гэта можна даведацца з кніжнай высты « Свята роднага слова»,  якую падрых-тавала школьная бібліятэка. Кніжная выстава  дае  магчымасць акунуцца ў гісто-рыю беларускага кнігадрукавання, пазнаёміцца з багатай кніжнай спадчынай, каб яшчэ раз усвядоміць, нам ёсць чым ганарыцца і што ўшаноўваць!