Мы родам з Беларусі!
09 февраля 2026

7 лютага для нашых самых маленькіх вучняў — пачатковых класаў — адбылося сапраўднае свята ведаў і патрыятызму. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў займальную гульню-падарожжа пад назвай «Мы родам з Беларусі».
Падчас мерапрыемства дзеці:
• Наведалі самыя прыгожыя куткі нашай краіны;
• Успомнілі знакамітых землякоў, якімі ганарыцца ўвесь свет;
• Разгадвалі загадкі пра народныя сімвалы і традыцыі;
• Слухалі родную мову і дзяліліся ведамі аб гісторыі сваёй Радзімы.
Такое падарожжа яшчэ раз нагадала кожнаму з нас: нам ёсць чым ганарыцца, бо мы — беларусы! Гэта было не толькі цікава, але і вельмі карысна для выхавання любові да роднага краю.
Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і шчырыя ўсмешкі!