Тыдзень майстэрства дзяўчынак
У сярэдняй школе аг. Юбілейны з 04.03.2024 па 09.03.2024 адбыўся тыдзень майстэрства дзяўчынак. Навучэнцам быў прапанаваны шырокі спектр пазакласных мерапрыемстваў і конкурсаў. Прадметны тыдзень пачаўся з практычнага занятку “Выраб упакоўкі для падарунка сваімі рукамі”. Удзельнікі занятку, вучні 5 класа, з падручных матэрыялаў рабілі розныя ўпакоўкі, упрыгожвалі іх матылькамі, кветачкамі, якія таксама выканалі на занятку ў тэхніцы “арыгамі”. Гэтыя вырабы так спадабаліся вучням 7 класа, што прыйшлося практычны занятак правесці і з імі.
На першым паверсе ўстановы размясцілі фотазону да свята 8 сакавіка, якую выканалі вучні 5 і 8 класаў. На другім паверсе ўстановы аформілі сцэну для святочнага віншавання настаўнікаў і мам.
Для вучняў 9 класа была падрыхтавана конкурсная праграма “Майстрыхі”. Дзяўчынкі паказалі свае ўменні і навыкі ў вязанні, шыцці, складанні карцін з крупы, вырабу аплікацыі метадам тарцавання. У конкурса не было прайграўшых, а ўзнагародай кожнаму стаў добры настрой. У гэты ж дзень у 9 класе была праведзена віктарына “Свет прафесій”. Адгадвалі прафесіі, загадкі-складкі, гулялі ў гульні, разгадвалі красворды, праводзілі конкурс прымавак і прыказак. Вельмі цікавае і павучальнае атрымалася падарожжа ў “Свет прафесій”. Хочацца пажадаць, каб кожны з дзяцей выбраў сабе тую прафесію, да якой ляжыць душа, у якой змогуць адчуць сябе карыснымі людзям і па - сапраўднаму шчаслівымі.
Дзесяцікласнікі дружна змагаліся на брэйн-рынгу “Гаспадынькі”. Пытанні гульні - віктарыны былі нялёгкімі, але дзяўчынкі змаглі адказаць амаль на ўсе пытанні правільна. Замацавалі веды па раздзелам праграмы “Кулінарыя”, “Машыназнаўства”, Шыццё”, “Кветкаводства”, “Матэрыялазнаўства”. Старшакласнікі паказалі шырокі кругагляд.
Для дзяўчынак 7 класа арганізавана конкурсная праграма “Гульня - віктарына”. Удзельніцы рашалі тэсты, лагічныя задачы, анаграмы, выконвалі эскізы вырабаў з завязанымі вачыма, спаборнічалі на хуткасць у зацягванні нітак у іголкі. Дзяўчынкі паказалі высокі ўзровень эрудыцыі.
Каманды 8 і 9-х класаў змагаліся ў гульне – КВН “Умельцы і майстрыхі”. Рашалі інтэлектуальныя галаваломкі, рэбусы, загадкі, збіралі на хуткасць пазлы, намотвалі ленты і іншыя конкурсы. Дзяўчынкі паказалі шырокі кругагляд, высокі ўзровень эрудыцыі, а пераможцам стала каманда 9 класа.
На працягу тыдня ў майстэрні працавала выстава работ дзяўчынак “Нашы рукі не ведаюць скукі”.
Прадметны тыдзень прайшоў цікава. Лічу, што пастаўленая мэта была выканана. Абагульняліся веды вучняў па працоўнаму навучанню ў гульнявой форме, актывізіравалі пазнаваўчую дзейнасць, сфарміравалі інтарэс да прадмета, развівалі пачуццё калектывізма, узаемадапамогі і творчасці. Дзеці ўмеюць дружна працаваць, весела і карысна адпачываць. Навучэнцы паказалі не толькі свае веды, уменні, навыкі, кемлівасць, але і набылі пэўны вопыт, які ім спатрэбіцца ў жыцці. На агульнашкольнай лінейцы падведзены вынікі, сказаны словы падзякі за ўдзел у тыдні і ўручаны ўсім дзяўчынкам школы салодкія прызы.