Шаг
Радзіма мая Беларусь у тварах. З клопатам аб здароўі.
( аб медыцынскіх работніках)
25.04.2024г. для вучняў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. З клопатам аб здароўі ( аб медыцынскіх работніках)”. На мерапрыемстве прысутнічала Кашарная Людміла Аляксандраўна – загадчык краснасельскай паліклінікі.
ШАГ 1. “Мы даведваемся”.
Класны кіраўнік 8 класа Аляшкевіч А.І. актуалізавала веды аб сістэме здароўязберагання з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.
ШАГ 2. “Мы разважаем”.
Адбылася сустрэча з зямлячкай, медыцынскім работнікам, загадчыкам краснасельскай паліклінікі - Кашарнай Людмілай Аляксандраўнай.
Госця адказала на шматлікія пытанні навучэнцаў :
- Як даўно Вы працуеце ў сферы медыцыны?
- Што паўплывала на выбар менавіта гэтай прафесіі?
- Якія цяжкасці сустракаюцца ў прафесійнай дзейнасці і як Вы іх пераадольваеце?
- Поспех – гэта ўдача ці праца над сабой?
- Што вы можаце параіць нам для дасягнення поспеха ў жыцці ? і інш.
ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.
Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннем:
- Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы?
Вынік: Сягодня важнасць сістэмы аховы здароўя для насельніцтва Рэспублікі Беларусь вельмі вялікая. І задачы стаяць таксама вялікія: гэта павышэнне якасці, даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву; праца над рэалізацыяй прынятых дзяржаўных праграм па розных накірунках медыцынскай дзейнасці; працяг работы па ўкараненні дзяржаўных мінімальных стандартаў у дзейнасць сістэмы аховы здароўя раёна; павышэнне якасці прафілактычных аглядаў і дыспансерызацыі працуючых грамадзян; развіццё медыцынскай рэабілітацыі, зніжэнне інваліднасці ў працаздольным узросце; першачарговае ўкамплектаванне медыцынскімі кадрамі амбулаторна-паліклінічных устаноў, актывізацыя работы па павышэнні іх прафесійнага ўзроўню і стварэнні ўмоў для іх замацавання ў раёне; далейшае ўкараненне інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій і некаторыя іншыя задачы.