Экскурсия в Лидский замок
27 марта 2024
Канікулы для вучняў нашай установы пачаліся з прыемнага падарожжа ў Лідскі замак.
Тут яны акунуліся ў цікавую старажытную гісторыю. Узведзены каля 1323 года на сутоку рэк Лідзеі і Каменкі вялікім князем літоўскім Гедымінам Лідскі замак захапіў сваёй веліччу і прыгажосцю.
Акрамя замка дзеці наведалі Цэнтр бяспекі МНС. Тут яны набылі новыя і замацавалі раней набытыя веды па бяспечных паводзінах у розных сітуацыях.
А яшчэ ўшанавалі памяць загінулых войнаў ля Лідскага кургана славы.
Падарожжа пакінула прыемныя ўражанні.