21.12.2023 ШАГ

Радзіма мая Беларусь у тварах. Захавальнікі прыгожага
( аб дзеячах культуры і мастацтва)
21.12.2023г. для вучняў 8-11 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. Захавальнікі прыгожага ( аб дзеячах культуры і мастацтва)”. На мерапрыемстве прысутнічалі: Бачынская Марыя Эдуардаўна – загадчык Філіал Дом культуры аг. Юбілейны і Бачынскі Іван Аляксандравіч.
ШАГ 1. “Мы даведваемся”.
Класны кіраўнік 8 класа Аляшкевіч А.І. актуалізавала веды аб культуры і мастацтве з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.
ШАГ 2. “Мы разважаем”.
Адбылася сустрэча з землякамі, дзеячамі культуры і мастацтва Бачынскай Марыяй Эдуардаўнай і Бачынскім Іванам Аляксандравічам.
Госці адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў :
- Як даўно Вы працуеце ў сферы культуры?
- Што паўплывала на выбар менавіта гэтай прафесіі?
- Якія цяжкасці сустракаюцца ў прафесійнай дзейнасці і як Вы іх пераадольваеце?
- Поспех – гэта ўдача ці праца над сабой?
- Што вы можаце параіць нам для дасягнення поспеха ў жыцці ? і інш.
ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.
Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннем:
- Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы?
Вынік: Сягодня важнасць сферы культуры заключаецца ў тым, што яна дапамагае фарміраванню і развіццю асобы, садзейнічае яе свядомасці. Культура дае чалавеку магчымасць пашырыць свой кругагляд і эстэтычнае ўспрыманне, развіць крэатыўнае мысленне і, наогул, мае моцны ўплыў на грамадства ў цэлым.